Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Дарогай душы да храма

IMG_0508

«Жива моя душа. Пока ещё взыскует Чистоты…» Гэтыя радкі з верша іераманаха Рамана прагучалі ў мінулую нядзелю са сцэны ерхаўскага дома культуры. Ды і не толькі яны. Пра Веру, Чысціню ва ўсіх праяўленнях гаварылася многа, бо ў гэты дзень у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі тут ладзілася вечарына “Дарогай душы да Храма”.

Падобныя мерапрыемствы духоўнага зместу сталі ў нас традыцыйнымі ў час велікоднага посту, які амаль цалкам супадае ў вернікаў дзвюх канфесій.У пачатку праграмы перад прысутнымі выступіў ганаровы госць – настаяцель Храма Святога Духа ў вёсцы Рэчкі іерэй Валянцін Пешко. Ён расказаў пра значэнне і вытокі духоўнага слова.

І яно, слова, загучала. Каб наша душа хоць на імгненне  змагла адарвацца ад паўсядзённасці і мітусні, каб думкі скіраваліся да нечага высокага і вечнага, каб сэрца ўстрапянулася ад прадчування сустрэчы з Богам… Удзельнікі – дарослыя, вучні Людвіноўскай школы Аляксандра Місевіч, Кацярына Яцухна, Мікіта Ярашонак, Вольга Бугай, Ганна Пагуда, Паліна Колесава, навучэнец Вілейскага дзяржаўнага каледжа Даніла Макараў– чыталі вершы вядомых і не вельмі паэтаў. І ўсе яны былі аб’яднаны адной агульнай тэмай.

Са сцэны гучалі і духоўныя песні ў выкананні ўдзельнікаў царкоўнага хору. Гэта кранала да слёз,абуджала самыя патаемныя струны душы…Хочацца верыць, што мерапрыемства пакінула іскру веры,дабрыні і любові ў кожным сэрцы,і Слова гучала не дарэмна. Для гледачоў была арганізавана выстава праваслаўнай і духоўнай кнігі. У гэты дзень гаварылася і пра тое, што ў Рэчках пачалося аднаўленне храма, знішчанага пажарам.На гэту бяду ўжо адгукнуліся многія нераўнадушныя людзі,якія пачалі збіраць сродкі на важную і патрэбную людзям справу.Усе разам мы,вернікі, абавязкова дадзім Храму новае жыццё!

Жанна АНДРЫЕЎСКАЯібліятэкар.

Шлях перамогі. – 2018. – 24 сакавіка. – с. 8. — № 22.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий