Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Тыдзень праваслаўнай кнігі

viber image 1

    У межах святкавання Тыдня праваслаўнай кнігі “Невычэрпныя крыніцы духоўнасці” ў многіх бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы: гутаркі, агляды, духоўныя гадзіны, відэапрагляды фільмаў і інш. Бібліятэкары распавялі пра ролю праваслаўных кніг у выхаванні асобы ў сучасным свеце, пазнаёмілі чытачоў з  гісторыяй і развіццём кнігадрукавання. Іх увазе былі  прапанаваны выставы праваслаўнай кнігі, падрыхтаваныя бібліятэкарамі. У Крывасельскай сельскай бібліятэцы 7 сакавіка прайшла гадзіна праваслаўя  “Біблейскія сюжэты ў літаратуры і мастацтве”. Чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай “Православие – путь к сердцу” і сустрэліся з Легуш Марыяй Дзмітрыеўнай. Яна прэзентавала свае работы –  іконы, вышытыя бісерам, і пазнаёміла прысутных з гісторыяй кожнай з іх. Падчас мерапрыемства прагучала шмат вершаў праваслаўнай тэматыкі, гісторый  аб цудатворнай сіле ікон .viber image 5

viber image 2

viber image 4

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий