Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

У Чурлёнскай сельскай бібліятэцы дзяўчаты варажылі на люстэрку

Чароўнае свята Каляд. КАЛЯДЫ – адно з  самых паэтычных старажытных святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі.

Калядныя вечары праходзяць заўсёды ў нашай мясцовасці шумна і весела. Не абыходзіцца без традыцыйных святочных вячорак, на якія вось ужо другі год запар збіраецца моладзь. Вось і гэтыя калядныя святы не выключэнне. 8 студзеня  у Чурлёнскай сельскай  бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Калядная варажба”, на якое  запрасіла  бібліятэкар Пашкевіч Марына Уладзіміраўна. Моладзь весялілася, гуляла ў розныя гульні, аднак асаблівую цікавасць, зразумела, выклікала варажба.

100_2478

Спачатку Марына Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення варажбы на Беларусі, расказала аб тым, як варажылі дзяўчаты раней ў нашай мясцовасці. Напрыклад,ў калядную ноч дзяўчына лажылася спаць, не разуваючы адну нагу. Пры гэтым прыгаварвала: «Хто прыйдзе маю нагу разуваць, з тым век векаваць!» Калі ж ноччу яна бачыла ў сне, што яе разувае хлопец, то значыць, што гэта яна ўбачыла свайго суджанага…

100_2500

А затым дзяўчаты  пачалі варажыць самі. Варажылі па-рознаму. Асабліва спадабаўся абрад з аладкамі, якія разлажылі каля кожнай дзяўчыны і пусцілі сабаку. Чыю аладку сабака першы з’еў, той і пашанцуе першай сярод сябровак выйсці замуж. Вельмі ж добры папаўся нам сабачка – з’еў аж 8 блінцоў! Аладкі кідалі і пеўніку, які спачатку крыху “саромеўся” каштаваць іх. Пры гэтым прысутныя слухалі, з якога боку будзе брахаць  сабака. У той бок, лічылі, і пойдзеш замуж. Спадабалася дзяўчатам і традыцыйная  варажба з дрывамі. Бралі бярэмя дроў і падлічвал іх. Калі  атрымліваўся парны лік, гэта прадказвала, што дзяўчына на працягу года будзе ў пары. Зацікавіла ўсіх і гаданне на нітках. Дзяўчаты павінны былі адрэзаць ніткі аднолькавай даўжыні і падпаліць іх. У каго першай дагарыць нітка, тая і замуж першая выйдзе. Калі нітка патухла адразу ці згарэла менш за палову, то замуж гэтая дзяўчына наогул не выйдзе.

Варажылі ўдзельніцы каляднага вечара і на люстэрку, на попеле, на воску і, навогул, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый ад цікавага мерапрыемства і  пазнавальна правялі вольны час.

Людміла КАСАЧ, Аксана МАСКАЛЕВІЧ, удзельніцы каляднай варажбы//peramoga.by

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий