Чароўнае свята Каляд. КАЛЯДЫ – адно з самых паэтычных старажытных святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі.
Калядныя вечары праходзяць заўсёды ў нашай мясцовасці шумна і весела. Не абыходзіцца без традыцыйных святочных вячорак, на якія вось ужо другі год запар збіраецца моладзь. Вось і гэтыя калядныя святы не выключэнне. 8 студзеня у Чурлёнскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Калядная варажба”, на якое запрасіла бібліятэкар Пашкевіч Марына Уладзіміраўна. Моладзь весялілася, гуляла ў розныя гульні, аднак асаблівую цікавасць, зразумела, выклікала варажба.