30 верасня на пляцоўцы кінатэатра “Мір” былі падведзены вынікі фестывалю “Светлае СЛОВА”, прысвечанага 500-годдзю беларускай друкаванай кнізе і 135-годдзю з Дня нараджэння славутых паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У рамках закрыцця фестывалю адбыўся гала-канцэрт удзельнікаў конкурсаў мастацкага чытання і аўтарскай песні і канцэрт-падзея “І МУЗЫКА, І СЛОВА”.
Вілейшчына шчыра сустракала гасцей фестывалю. А ў склад журы ўвайшлі: старшыня журы – Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; намеснік старшыні – дыктар, акцёр і рэжысёр Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Алег Вінярскі; паэтэса, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава; кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Мінскай вобласці Ірына Карнавухава; член Саюза пісьменнікаў Беларусі, навуковец Валерый Максімовіч.
Віншуем пераможцаў конкурсаў мастацкага чытання і аўтарскай песні на літаратурна-музычным фестывалі «Светлае слова»! Читать полностью >>>