Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Мерапрыемствы ў Бібліятэцы сямейнага чытання ў рамках фестывалю “СВЕТЛАЕ СЛОВА”

SAM_0241

12 верасня ў  Бібліятэцы сямейнага чытання прайшла сустрэча “Слова журналіста”. Чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з заслужаным журналістам Рэспублікі Беларусь,карэспандэнтам газеты«Мінская праўда» Марыяй Кузаўкінай і рэдактарам раённай газеты «Шлях Перамогі»Сяргеям Ганчаром.

SAM_0236

8 верасня ў  Бібліятэцы сямейнага чытання адбылася прэзентацыя фотавыставы “Якуб Колас. Вядомы і невядомы” з фондаў У «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа», прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта  Беларусі.

Увага!!!Выстава будзе працаваць з 8.09 па 30.09 у Бібліятэцы сямейнага чытання (вул.Вадап`янава ,21 (тэл.5-01-05) .

У 14.30 у літаратурнай гасцёўні “Прыгажосць беларускага слова» адбылася сустрэча са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Быкавай Святланай Анатольеўнай, з членам грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»Карнаухавай Ірынай Аляксандраўнай ,Гарчаковай Антанінай Іванаўнай і Ляшкевічам Уладзімірам Аляксандравічам.

SAM_0220

SAM_0227

SAM_0225

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий