17 жніўня бібліятэкар Вязынскай сельскай бібліятэкі Бабарыка Алена Іванаўна завітала на зернесклад ААТ “Новая Вілія”, які знаходзіцца ў аграгарадку Вязынь. Сустрэлася з руплівымі дзяўчатамі Наталляй Жаўняровіч і Аленай Соніч, пачаствала іх цукеркамі і прапанавала хвілінку адпачыць. Да іх далучылася загадчыца склада Тамара Буракова. Наталля ўваходзіць у штат працоўнікаў гаспадаркі, а вось Алена вучаніца 11 класа ДУА «Вязынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа» прыйшла дапамагчы гаспадарцы і, канечне, зарабіць кішэнныя грошы.
Бібліятэкар Алена Іванаўна данесла да жанчын інфармацыю аб ходзе ўборчанай кампаніі ў Вілейскім раёне, а для ўздыму працоўнага настрою яна прачытала гумарэзку Генадзя Аўласенка “Цудадзейная мікстура”. На развітанне бібліятэкар пажадала ім здароўя, поспехаў у працы і добрага сонечнага настрою.