Мікола Кунавіч
АДЧУЎ ВЕСНАВЫ ДЫХАННЕ ЛЕС
Вясёлы, горды стаіць лес:
Вясны адчуў дыханне.
I цягнуцца мяцёлкі дрэў
Да сонца на спатканне.
Здаецца, ахапіць яго,
Абняць, наблізіць хочуць…
I падымаюцца галінкі ўвысь,
Насустрач сонцу крочаць
Набухлі почкі ў асін,
У вольхі i бярозы.
Вось-вось пакажуцца лісткі
Пахучыя, як ружы.
Вясёлы, горды стаіць лес:
Цяпла адчуў дыханне.
I цягнецца да сонца ён
3 вясною на спатканне.
ВІЛЕЙКА
Вілейка ты мая, мая Вілля,
1 вуліцы Савецкая ды Вадап’янава,
Вось тут — i маладосць, любоу мая…
I зноу іду ўсхваляваны я.
Вілейка—парк, другая Нарач.
Вілейка—Мінска ёсць працяг.
Лясны бальзам — на Мядзел шлях.
I ёсць гасцей тут прытуліць дзе нанач.
Я прыдарожны парк садзіў
I плошчу Леніна я рыхтаваў для забудовы,
3 калонай дэманстрантау тут хадзіў,
Вілейка, горад мой зялёны, ціха, новы.
А з Мінску еду — мне здалёк відзён
3-за домікаў магутны кіт:
Завод «Зеніг», завод «Зеніт»
Вілейка нашых дзён.
ГАРМОНІК
Цi ў калгасе вяселле спраўляем,
Ці спяваем прасторам, садам,
Ці дзяржаве мы хлеб адпраўляем — Ён гамоніць аб радасці нам.
Як зайграе — дык слухаў бы толькі,
Пра Амур, пра Дняпро i пра Буг… А пачую мелодыю полькі —
Ногі просяцца самі ў круг.
Hi вяселляў, нi танцаў – ніколi
Не было без цябе. Кожны год
Весяліш ты ў лузе, у пoлi
I на працу натхняеш народ. Эх, гармонік, які ты шчаслівы:
Цябе любіць i цэніць народ.
Гамані ж пра калгасныя нівы
I спявай весялей з года ў год!