Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

“За падтрымку і развіццё чытання” – і дыплом, і прэмія!

8 чэрвеня 2017 года Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь падпісаны загад № 128 “Аб выніках XXV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Прыемна адзначыць, што знакавыя падзеі культурнага жыцця не абмінулі і прадстаўнікоў Вілейшчыны. Свой унёсак у развіццё культурнага ўзроўню зрабілі бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” пад кіраўніцтвам Людмілы Тонкавіч. Так, у намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” яны адзначаны дыпломам I ступені і грашовай прэміяй.

biblioteka

Гэта не адзіная перамога бібліятэк раёна – скарбонка ўзнагарод папаўняецца штогод. Першае месца ў рэспубліканскім конкурсе прысуджана за выхаванне павагi да роднага краю, да пісьменнікаў-землякоў, краязнаўцаў i да айчыннай літаратуры, за прыцяг ненне ў сцены 6i6ліятэкі моладзі, развіццё цікавасці да чытання праз выкарыстанне розных формаў папулярызацыі кнігі.

Арганізатарамі  і журы конкурса была ацэнена праца вілейскіх бібліятэкараў у межах праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў” за 2014-2016 гады.

Дадзены праект з’яўляецца ключавым для нашай цэнтральнай бібліятэкі. Дзякуючы сваёй дзейнасці яна становіцца цэнтрам па прапагандзе творчасці мясцовых аўтараў. Пры яго распрацоўцы быў зроблены аналіз жыццяздольнасці і вызначаны задачы, якія праект павінен вырашаць.Галоўныя з іх: уводзіць вілейчан у свет сучаснай беларускай літаратуры, абуджаць цікавасць да чытання кніг мясцовых аўтараў, актывізаваць дзейнасць бібліятэкараў па працы з беларускай кнігай.

Мерапрыемствы праходзяць на беларускай мове. Гэта вельмі  важна для таго, каб наблізіць людзей да роднай мовы, даць магчымасць адчуць, якая яна прыгожая і мілагучная. Райбібліятэка стала своеасаблівай пляцоўкай для сустрэч чытачоў з майстрамі пяра.

Кожная сустрэча з цікавымі людзьмі не проста ўносіць разнастайнасць у работу бібліятэкi, але i ўзбагачае духоўна чытачоў i супрацоўнікаў бібліятэкi. А калі гэтыя людзі – творчыя, неардынарныя асобы, цэлы сусвет – гэта выклікае гонар за тое, што жывеш з імі побач.

Прэзентацыі ўсіх зборнікаў, якія праходзілі ў бібліятэцы, збіралі блізкіх людзей аўтараў, літаратараў-землякоў, людзей, дасведчаных у літаратурным жанры.

Сустрэча з пісьменнікам — свята для чытача, таму i чытальная зала цэнтральнай бібліятэкі на мерапрыемствах заўсёды поўная. Іх творчасць пакідае след у душы чытачоў, прымушае марыць, перажываць, радавацца i хвалявацца разам з героямі твораў.

Выкарыстоўваючы інавацыйныя метады, бібліятэкары актыўна прапагандуюць творчасць мясцовых аўтараў: размяшчаюць вершы паэтаў на сайце бібліятэкі, ствараюцы электронныя прэзентацыі, буктрэйлеры.

А ячшэ бібліятэка працуе над стварэннем калекцыі кніг мясцовых аўтараў з аўтографамі.

Выданне зборнікаў і іх прэзентацыі праходзяць ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў”. Выхад у свет новых выданняў – значная падзея ў жыцці аўтараў, аматараў ix творчасці i, вядома, бібліятэкі. Работа складаная, крапатлівая. Аднак да выдавецкай справы хочацца вяртацца зноў i зноў, бо ёсць плён, ёсць людская ўдзячнасць. А народжанае ў бібліятэчным асяроддзі выданне абавязкова знаходзіць свайго чытача, сваё дастойнае месца ў вялікім рэчышчы друкаваных матэрыялаў.

Гэта перамога падкрэслівае творчую ініцыятыву бібліятэкараў, прафесійную эрудыцыю, арыгінальныя ідэі.

З перамогай, калегі! Са святам, чытачы!

 

Людміла ТОНКАВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік”

// Шлях перамогі. – 2017. – № 48. – 21 июня. – с. 8

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий