Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Вілейшчыны жаночае аблічча

Хачу падзяліцца самымі светлымі эмоцыямі, якія перапаўнялі мяне, калі апынулася на юбілейнай паэтычнай сустрэчы з Людмілай Адамовіч, якая прайшла у бібліятэцы сямейнага чытання.

Юбілей – нагода падсумаваць дасягненні, сустрэцца з сябрамі, сказаць шчыры дзякуй тым, каму абавязаны многім. Людміле Іосіфаўне ўдалося максімальна рэалізаваць гэту задачу. На жаль, яе бацька не дачакаўся гэтай падзеі, а маці па стану здароўя не змагла прысутнічаць на iмпрэзe. Ды успаміны пpa ix гучалі з вуснаў паэткі. Дэманструючы фотаздымкi, аўтар прыгадала дзяцінства, якое прайшло сярод дарагіх ёй людзей.

Яе арганічная беларуская мова, дасціпнасць, майстэрскае валоданне словам прысутныя віталі апладысментамі.

На вечарыне чыталі вершы Людмілы Адамовіч з кнігі “Спавядальны ўспамін”, якая ўбачыла свет у 2012 годзе намаганнямі супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Г. Новік.

Кранальна гучалі дзіцячыя галасы Анастасіі Лось, Багдана Кляўды, Анастасіі Лістападавай. Калегі і сябры не былі скупымі на эпітэты. На сустрэчу завіталі мясцовыя літаратары Марыя Томкавіч, Надзея Далёкая, якія прачыталі свае вершы.

Былі прадстаўлены відэаматэрыялы з запісамі песень на словы Людмілы Іосіфаўны. Вядучая мерапрыемства, бібліятэкар I катэгорыі чытальнай залы бібліятэкі сямейнага чытання, Святлана Міна адзначыла, што аснова творчасці Людмілы Адамовіч – узняць настрой, выклікаць святло, якое ідзе знутры.

Прысутныя высока ацанілі сонечную энергію юбіляркі і ўменне гуртаваць неабыякавых людзей.

Людміла ТОНКАВІЧ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

ДУК “Вілейская РЦБ ім. Г. Новік”

// Шлях перамогі. – 2017. – 10 июня. – с. 14

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий