Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Сцэнарый цікавага жыцця

Час ідзе ўперад. Камусьці сёння толькі дваццаць, у яго яшчэ ўсё ў будучым. А пажылы чалавек усё больш жыве ўспамінамі. Аналізуе пражытае жыццё з яго праблемамі i радасцямі. Дзесьці я чытала, каб быць шчаслівым, чалавеку патрэбна мець чыстую душу, вочы, здольныя бачыць рамантыку ў звычайным, сэрца дзіцяці і духоўнае ўсведамленне сціпласці. Трэба ствараць свой, асабісты, сцэнарый шчаслівага жьщця. Ствараць сваю асобу.

Вязынцы ўдзячныя Вілейскаму ТЦСАН за тое, што ён удзяляе шмат увагі пажылым людзям, цікава арганізуе ix работу i адпачынак, дапамагае раскрываць творчы патэнцыял. Асаблівая ўдзячнасць Марыне Макаравай, якая заўсёды з намі, у пастаянным пошуку i працы.

3 мая 2016 года на базе Вязынскага Дома культуры пачаў работу сацыяльны пункт, які аказвае сацыяльныя паслугі пажылым людзям Вязынскага сельскага Савета. Праектам “Узрост жыццю не перашкода” кipye Алена Бабарыка. Праект прадугледжвае аказанне сацыяльнай падтрымкі пажылым людзям, арганізацыю сацыяльна карыснага вольнага часу, пашырэнне кантактаў i сацыяльных сувязей пажылых грамадзян, развіццё ix актыўнасці. Дзейнасць пункта вядзецца па чатырох накірунках: адукацыйная работа “Камп’ютар для пачынаючых”; арганізацыя вольнага часу (гурткі “Літаратар” i “Крэатыўная творчасць”); фарміраванне здаровага ладу жыцця (“Шко­ла здароўя”); сацыяльны турызм. Мы ўдзячны нашым кіраўнікам Аляксандру Казакевічу i Аляксандру Кужалю. Дзякуючы iм, мы асвоілі камп’ютарную тэхніку. Я рада, што сама ўжо ма­гу выдаць сваю кнігу “Мелодыі душы” i падарыць яе сваім дзецям, унукам, праўнукам.

З верасня мінулага года на базе сацыяльнага пункту пачаў працаваць гурток “Крэатыўная творчасць”. Мы ўдзячны таленавітаму кіраўніку гуртка Эле Качан, якая праводзіць з намі майстар-класы па сучасным дэкаратыўна- прыкладным мастацтве, знаёміць нас з сучаснымі накірункамі ў творчасці.

З мэтай падтрымкі псіхалагічнага здароўя i здаровага ладу жыцця працавала школа здароўя. Выкарыстоўваліся розныя фор­мы. Літаратуры ў Вязынскай сельскай бібліятэцы хапае, а яшчэ ў нас ёсць свой псіхолаг Любоў Вараб’ёва. У яе сабраны багаты матэрыял для заняткаў у школе, яна можа даць лю­бую кансультацыю, падказку ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі.

А зараз мы знаходзімся пад уражаннем цёплай сустрэчы з Аляксандрам Плавінскім – кандыдатам xiмічных навук, кадравым супрацоўнікам Ваеннай акадэміі, падпалкоўнікам, членам Саюза пісьменнікаў. Ініцыятарамі сустрэчы былі настаўнікі Таццяна Буслаўская, Святлана Дзядзюля. Сустрэча адбылася ў Вязынскай сельскай бібліятэцы. Летапic Вязыншчыны ў выніку сустрэчы папоўніцца матэрыяламі пра дзядулю Дзяніскевіча Мікалая Канстанцінавіча — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Гэты матэрыял старанна сабрала Тац­цяна Іванаўна разам са сваім сынам. Ваенная тэматыка папоўніцца i “Успамінамі нашых землякоў”. Жывыя сведкі падзей расказваюць аб ваенным ліхалецці, пра спаленыя вёскі ў гады вай­ны, пра маленства, абпаленае вайной. Асобая старонка летапісу – мемуары Канстанціна Рудася “Детям и внукам о себе”. Раіса Кіслая і Ніна Гладкевіч паведамілі пра трагічны лёс яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Вязыні. Ім у свой час аб гэтым расказалі ix бацькі.

Вольга Нарэйка па даваенных i пасляваенных фатаграфіях узнавiлa некаторыя старонкі гісторыі працоўнай дзейнасці землякоў. Алена Бабарыка падзялілася матэрыялам пра культур­ную i гістарычную спадчыну Вязыні ў фотарэпартажы. Сваю гісторыю дзей­насці мае i валанцёрская група. Эмацыянальным было выступленне Ванды Палачанскай, якая дасканала ведае свой род Шэмет-Палачанскіх яшчэ з 18 стагоддзя. Яе бабуля калісьці жыла пры пану Гіцэвічу, таму многае з яе аповеду засталося ў памяці. Фатаграфіі шмат аб чым таксама расказалі.

Усе мы былі задаволены сустрэчай. I адчулі сябе часцінкай гісторыi.

Раіса Філістовіч, агр. Вязынь // Шлях перамогі. – 2017. — №25. – 1 апреля. – с. 9

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий