Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Літаратурны OPEN-AIR

 

P1160010Шануй чужое аж да пакланення,

сваё любі да самазабыцця.

Пятро Бітэль

Уся рэспубліка, кожны неабыякавы чалавек будзе адзначаць у гэтым годзе юбілейныя даты беларускіх знакамітасцяў. А хто лепш за іх дапаможа нам далучыцца да скарбаў роднага беларускага слова, дакрануцца да чагосьці незвычайнага, чым можа па праву ганарыцца кожны: да далёкага мінулага, але разам з тым блізкага і роднага, дарагога сэрцу. Іх творы – наш нацыянальны здабытак.  Папулярызаваць творчасць выдатных паэтаў Беларусі,  далучыць чытачоў да літаратурнай спадчыны класікаў – такая мэта раённага бібліятэчнага свята-конкурсу “Галасы паэтаў Беларусі…”, які прайшоў у мінулую пятніцу на вуліцы Савецкай каля будынка Вілейскай раённай бібліятэкі.

Гледачоў чакалі розныя гульні, конкурсы і акцыі. Літаратурная QR-акцыя “Вершы ў кішэні” знаёміла з найпрыгажэйшымі ўзорамі беларускай паэзіі ў сеціве. Удзельнікі конкурсу “Успомні верш” паказалі выдатнае веданне класічных вершаў. Усім спадабалася інтэрактыўная гульня “Вершаваны віраж”, удзельнікі якой з прапанаваных радкоў складалі свае вершы. А прыняўшы ўдзел у акцыі “Парада ад класіка”, можна было пагутарыць са знакамітым чалавекам і папрасіць у яго рады. Для гэтага патрэбна было загадаць жаданне і наўздагад выцягнуць запіску з адным сказам-адказам ад беларускага пісьменніка альбо паэта. Аддзел па рабоце з дзецьмі падрыхтаваў і правёў конкурс малюнкаў “Малюем вершы”, на дзіцячай пляцоўцы можна было адпачыць і прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі.

Але галоўная падзея літаратурнага OPEN-AIR – конкурс выразнага чытання.У конкурсе прынялі ўдзел 50 аматараў беларускай паэзіі самага рознага ўзросту. Кожны з іх на памяць аб гэтай падзеі атрымаў даведнік “Вилейский край”, пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Каля будынку раённай бібліятэкі гучалі вершы Я. Коласа, М. Танка, П. Панчанкі, М. Багдановіча, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна,Я. Янішчыц, А. Грачанікава і многіх іншых. Не абмінулі ўдзельнікі сваёй увагай  і мясцовых аўтараў. Мы пачулі вершы І.Лашуткі і  Г. Новік.

Паэтычнае свята закранула толькі самую малую частку літаратурных твораў беларускіх паэтаў. Многае засталося недагавораным. Вершы многіх паэтаў засталіся непрачытанымі. Але мы спадзяемся, што гэты дзень і наша сустрэча для ўсіх застанецца ў памяці, як добры і шчаслівы дзень, праведзены ў коле сяброў. І ўпэўненыя, што свята абудзіла цікавасць да паэзіі,  і што з кожным годам прыхільнікаў паэзіі будзе ўсё больш і больш.

Мы хочам падзякаваць адміністрацыі  дзяржаўнай установы культуры “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік”, старшыні Вілейскага раённага аддзела  грамацкага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”  Гіро Мікалаю Мікалаевічу    і адміністрацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за дапамогу ў набыцці прызоў.

P1150968

P1150978

P1160015

P1150991

P1160039

P1160070

P1160067

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий