Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Літаратурны OPEN-AIR “Галасы паэтаў Беларусі…”

3
Усё культурнае жыццё нашай краіны ў гэтым годзе праходзіць пад знакам ушанавання імёнаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка і Пімена Панчанкі.Ушанаваць выдатных паэтаў Беларусі, папулярызаваць іх творчасць, далучыць чытачоў да літаратурнай спадчыны класікаў – такая мэта раённага бібліятэчнага свята-конкурсу “Галасы паэтаў Беларусі…”. Вілейская раённая бібліятэка запрашае людзей рознага ўзросту, ўсіх, хто цікавіцца нацыянальнай літаратурай, хто не ўяўляе свайго жыцця без беларускай паэзіі, хто сам выдатна чытае вершы, прыняць удзел у конкурсе выразнага чытання вершаў беларускіх паэтаў на беларускай мове.      Жадаючым неабходна звярнуцца да 05.05.17 г. ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу па тэл. 5-36-95, або даслаць заяўку на электронную пошту e-mail: OBM-VIL@yandex.ru , ці напісаць свой зварот у сацыяльнай сетцы ВКонтакте https://vk.com/villib.novik. У заяўцы неабходна ўказаць сваё прозвішча, узрост і твор, падрыхтаваны да чытання. Усе заяўкі, якія ўжо паступілі, вы зможаце знайсці на сайце установы www.villib.by Літаратурны OPEN-AIR “Галасы паэтаў Беларусі…” адбудзецца 19 мая на вул. Савецкай, 25.

Прымі ўдзел ў конкурсе! Адкрый для сябе беларускую паэзію!

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий