Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Гульня “Загадкі дзеда Кандрата” адбылася у Язненскай сельскай бібліятэцы!

“Дыпламаванага барана”, “Дзеда і бабу”, ды іншыя байкі Кандрата Крапівы сёння ведаюць і малыя, і вялікія. Надта ж яны вострыя і актуальныя! Па-ранейшаму хапае ў нашым жыцці і дыпламаваных бараноў, і махальнiкаў Івановых, i саманадзейных коней.

20161105_154052

Было ў Крапівы адно хобі, самае галоўнае — шахматы. Ён любіў не проста пагуляць, але парашаць складаныя шахматныя задачы, вывучаў спецыяльную літаратуру. І ўнучку Алену навучыў іграць, і праўнучку Вару. Хоць апошняя і была яшчэ маленькая, без праблем асвоіла гэту гульню. Дагэтуль Варвара захоўвае дарожны шахматны набор, які падараваў ёй прадзед. Дарэчы, так атрымалася, што менавіта праўнучка і натхніла Кандрата Кандратавіча на стварэнне яго апошняй і адзінай дзіцячай кніжкі “Загадкі дзеда Кандрата”. Яны вельмі сябравалі, расказвалі адзін аднаму цікавыя гісторыі, гулялі “ў словы”. Кандрат Кандратавіч выдумваў для яе загадкі, а пасля і цэлую кніжку напісаў.

На аснове гэтых загадак пра мнагазначныя словы і створана нашымі бібліятэкарамі гульня-прэзентацыя “Загадкі дзеда Кандрата”.

У Язненскай сельскай бібліятэцы гульня адбылася 5 лістапада. Мерапрыемства было прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Задаволенымі засталіся ўсе: і бібліятэкар, і дзеці!

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий