Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Віктарына “Кнігі і людзі”

den_bibliotek

Віктарына “Кнігі і людзі”

1)У якім стагоддзі з’явілася кнігадрукаванне ў Беларусі?

2)Як звалі вынаходніка друкаванага станка і кнігадрукавання ў Еўропе?

3)У якім горадзе была заснавана першая друкарня на тэрыторыі Беларусі?

4)Як называліся першадрукаваныя кнігі?

5)Назва якога з духоўных твораў друку перакладаецца на беларускую мову як «кніга»?

6)Якая бібліятэка лічыцца самай буйной у Беларусі?

7)Як звалі бібліятэкара патрыяршай бібліятэкі ў Канстанцінопалі, які разам з братам Мяфодзіем прыдумалі славянскую азбуку?

8)У якім годзе была заснавана Беларуская дзяржаўная бібліятэка ім. У. Леніна (пазней Нацыянальная бібліятэка РБ)?

9)Цэнтральны ўваход у Нацыянальную бібліятэку выкананы ў форме…

10)Калі адзначаецца Дзень бібліятэк у Беларусі?

11)Хто з’яўляецца першадрукаром у Беларусі,  і скульптура якога знакамітага сына полацкай зямлі знаходзіцца каля Нацыянальнай бібліятэкі?

12)Назавіце першую кнігу, якую выдаў Ф. Скарына?

13)У якім горадзе Ф. Скарына выдаў сваю першую кнігу?

14)У руцэ якой сусветна знакамітай статуі знаходзіцца кніга?

15)Як называўся культурна-асветніцкі пункт у беларускай вёсцы да пачатку 70-х гадоў?

16)Для чаго ў бібліятэках старажытнасці стаялі вёдры?

17)Гэтую кніжачку ўпершыню выпусцілі ў 1682 годзе і прызначалася яна для прадаўцоў і пакупнікоў .А цяпер яе змесціва часта друкуецца на вокладках школьных сшыткаў, і яго на памяць ведае кожны цяперашні школьнік.Як мы гэта называем?

Таго, хто правільна адкажа на ўсе пытанні, чакаюць сюрпрызы! Спяшайцеся прыняць удзел! Вы не пашкадуеце!!!

Адказы дасылаць на электронны адрас OBMVIL@yandex.ru на працягу верасня 2016 (аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік)з  АБАВЯЗКОВЫМ УКАЗАННЕМ:

1) Прозвішча, імя, імя па бацьку;

2)дата нараджэння;

3)месца працы або вучобы (№  школы і клас);

4)нумар мабільнага;

Адказы на пытанні віктарыны будуць апублікаваны на сайце ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік” http://villib.by і ў групе “Вконтакте”  “ Библиотеки Вилейщины им.А.Новик”

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий