Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Архивы за месяц Август, 2016

ВЕЛАПРАБЕГ “На ровары па бібліятэках”

афиша велопробег

Читать полностью >>>

Share

Квэст «Падарожжа з кнігай па любімаму гораду»

23 верасня ў 14.00 Вілейская раённая бібліятэка запрашае сваіх чытачоў і аматараў кніг і гісторыі прыняць удзел у захапляльным падарожжы па вуліцах роднага горада. Квэст «Падарожжа з кнігай па любімаму гораду» прысвечаны 70-ці гадоваму юбілею бібліятэкі і Дню бібліятэк Беларусі.

Непаўторную атмасферу ў гэты дзень створыць унікальная магчымасць пабываць унутры абраных бібліятэк горада, якія гасцінна расчыняць свае дзверы перад удзельнікамі гульні. Месцам старту і фінішу гульні стане Вілейская раённая бібліятэка, якая знаходзіцца на вул. Савецкай, д. 25.

Маршрут гульні пройдзе па месцах горада, тэматычна звязаных з чытаннем, кнігамі, літаратурнымі дзеячамі. Знаўцаў гарадской гісторыі і геаграфіі чакаюць не толькі відавочна названыя адрасы, але таксама лагічныя заданні і нескладаныя загадкі на кемлівасць. На фінішы гульні самыя хуткія і дакладныя каманды будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі.

Жадаючым прыняць удзел у гульні неабходна зарэгістравацца з 12.09.2016 па 20.09.2016 у Аддзеле бібліятэчнага маркетынга ДУК “Вілейская РЦБ імя Г. Новік” па тэлефоне 5-36-95. Чакаем вас!!!

8f838856e850f0965c393f7b176e2fdd

Читать полностью >>>

Share

Свята вёскі Чаромушкі

20 жніўня свята сустракала в. Чаромушкі. Калектыў Язненскага СДК і бібліятэкар, сумесна з мясцовай уладай працавалі  над праектам свята. Дырэктар ААТ “Даўгінава” Ян Мінчык добрымі словамі і падарункамі прывітаў перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці – жыхароў вёскі. Старшыня Даўгінаўскага сельвыканкама Аляксандр Маліноўскі адзначыў лепшыя падворкі, уручыў падарункі самай сталай жыхарцы і самаму маленькаму,  павіншаваў жыхарку вёскі, у якой у гэты дзень быў дзень нараджэння. Калектыў Язненскага СДК віншавалі юбіляраў 2016 года розных узростаў, сямейныя пары, якія адзначалі юбілеі сумеснага жыцця. Бібліятэкар Язненскай сельскай бібліятэкі арганізавала “Куток бібліятэкара”, дзе выдавала кнігі і часопісы чытачам вёскі, знаёміла з новымі кнігамі, а таксама арганізавала выставу вышыванак мясцовых майстрых і вырабаў з бісеру гуртка “Бісерынка”,які дзейнічае пры бібліятэцы.

Свята Черёмушки 199

Читать полностью >>>

Share