Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Яго паэзія – цудоўныя пацеркі

У чытальнай зале ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” адбылася прэзентацыя новай кнігі вядомага ў нашым краі паэта Міколы Кутаса. Кніга мае назву “Пацеркі зімы”. Па задуме аўтара яна ўключае яго лепшыя вершаваныя творы, напісаныя ў розныя гады. Дзвесце пятнаццаць старонак тэксту раздзелены на асобныя часткі з назвамі: “Едзе мой вагон”, “Па сталіцы Радзівілаў пехатою”, “Мкне да Нёмана Вілія” і сатырычная нізка вершаў пад назвай “Смяяцца не забаронена”. 

Я ўважліва азнаёмілася з выбранай лірыкай аўтара і скажу шчыра, што ў асобе Мікалая Сямёнавіча Кутаса Вілейшчына мае аднаго з лепшых сваіх прадстаўнікоў мастацкага слова. У кнізе ёсць і вершы, якія ўжо знаёмы ўважліваму чытачу, але шмат і вершаў, якія ўпершыню трапілі на старонкі зборніка. Чытач знойдзе тут і аўтабіяграфічныя тэмы, звязаныя з роднай Стаўбцоўшчынай, і вершы пра веліч старажытнага Нясвіжа, дзе вучыўся будучы паэт у школе-інтэрнаце імя Якуба Коласа, і філасофскія тэмы-роздумы аб супярэчлівасцях жыцця. На старонках выдання шмат трапяткіх радкоў, прысвечанных прыродзе, каханню.

Безумоўна, нас ў першую чаргу цікавіць Вілейская тэматыка. Ёсць вершы, прысвечаныя канкрэтным людзям Вілейшчыны, але яны ўспрымаюцца як абагульненыя па сэнсу. У кожным з іх гучыць вера ў чалавека, веліч духу, непераможнасць праўды і дабра.

Прагучалі вершы “Адам Гурыновіч”, “Вілейшчына” (прысвечаны М. Казінцу), “Вілейчанін” (прысвечаны А. Рогачу), “Вялікі шлях” (прысвечаны А. Грымацю), “Там, дзе Вілія змейкаю…”.

Цёплыя словы адрасаваў Міколу Сямёнавічу Кутасу яго сябра Бабук Мікалай Мікалаевіч, які вучыўся з паэтам у Нясвіжскай школе-інтэрнаце.

Аўтар зачараваў усіх манерай выканання ўласных твораў.

На многія вершы Мікалая Сямёнавіча напісаны песні. Іх стварыў наш кампазітар і спявак Леанід Гайчук, у выкананні якога яны прагучалі на прэзентацыі.

Я ўупэўнена, кожны з нас душой пранікнецца ў паэтычны свет творцы-земляка Міколы Кутаса. Яго паэзія, яго вершы і ёсць тыя пацеркі, да якіх хочацца дакрануцца. І хай гэтыя пацеркі ўпрыгожаць душу кожнага чытача.

Людміла ТОНКАВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармаці

// Шлях перамогі. – 2016. – 4 мая. – с. 5

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий