Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Прэзентацыя кніг Барыса Флоравіча Манцэвіча 26 мая 2016 г.

26 мая ў чытальнай зале раённай бібліятэкі падабралася цікаўная і неабыякавая да мастацкага слова аўдыторыя. Гутарка ішла аб творчасці Барыса Флоравіча Манцэвіча. Яго біяграфія насычана яркімі і цікавымі падзеямі, нечаканымі паваротамі лёсу.

За апошнія паўгода выдадзены чатыры кнігі Барыса Флоравіча. Напярэдадні Новага года адбылася прэзентацыя першай яго кнігі “Эстафета”. Цяпер жа ішла гутарка аб яго кнігах “Перажытае і пачутае”, “І смех, і грэх” і “Партызанскі доктар у нямецкім шпіталі”.

P1150150

“Партызанскі доктар у нямецкім шпіталі” – ваенная драма, прысвечаная Івану Васільевічу Волаху і напісана на аснове яго ўспамінаў. У аўтографе да кнігі, падараванай нашай бібліятэцы, значыцца:

“На памяць не толькі тым, хто ведаў І.В. Волаха, але і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй нашага краю. Аўтар Б. Манцэвіч. 13.05.16г.”

Пачаўшы чытаць зборнік “І смех, і грэх” вы не зможаце адкласці гэту кнігу ўбок. З’явіцца жаданне вяртацца да яе старонак зноў і зноў, гартаць яе, выхопліваць асобныя радкі. Жанр гумару і сатыры – няпросты, і далёка не кожны з паэтаў валодае пяром сатыры. Да слова, Барыс Флоравіч валодае тонкім пачуццём гумару, а як чалавек-творца – дабрынёй і мудрасцю. Вось што піша  Ганна Новік у лісце да Барыса Манцэвіча:

“Паважаны т. Манцэвіч!

Прачытала Вашу гумарэску. Гумар у Вас сапраўды харошы, здаровы, жыццёвы, рэальны. Добрай дарогі Вам у Свет Гумару! Такое чытаючы – адпачываеш і дзякуеш аўтару, што дапамог на некалькі мінут адарвацца ад вывазкі ўгнаенняў.

І мяне Вы ў гэты раз разварушылі.”

P1150128P1150164

P1150180

P1150188

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий