Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

“Тут прапісана сэрца маё”, віншаванне ветэранаў бібліятэчнай справы з 8 сакавіка

4 сакавіка адбылося віншаванне з Міжнародным жаночым днём ветэранаў, якія прысвяцілі сябе бібліятэчнай справе. Бібліятэкары – гэта  людзі, якіх лёс выпрабоўвае на прафесійную прыгоднасць. Таму можна ім пазайздросціць, яны дзесяцігоддзі зберагалі адданасць прафесіі, нягледзячы на шматлікія нязручнасці работы ў бібліятэцы. Як дзіўна і непрадказальна часам складваюцца чалавечыя лёсы! Да сваёй жыццёвай мэты чалавек прыходзіць рознымі шляхамі. Матывам выбару прафесіі бібліятэкара паслужыла любоў да кнігі, магчымасць аказваць чытачам дапамогу ў пошуку інфармацыі. Бібліятэкар – увасабленне культуры, духоўнай прыгажосці і ведаў. Менавіта так можна ахарыктарызаваць тых, хто  сваё прызначэнне бачылі ў тым, каб выхаваць чытача, для якога кніга будзе вечным спадарожнікам па жыцці.

На нашым свяце прысутнічалі Гурновіч Яўгенія Адольфаўна, Дзевяцень Тэрэза Альфонсаўна, Дурко Зоя Уладзіміраўна, Мароз Лілія Іванаўна, Валынец Тамара Міхайлаўна, Мізгайла Лідзія Яўгенаўна, Круцько Таццяна Вікенцьеўна, Гараніна Леаніла Іванаўна, Карыба Зоя Іванаўна, Буглак Ніна Дзям’янаўна, Гулецкая Раіса Пятроўна, Ляшкевіч Галіна Кірылаўна, Яцэвіч Галіна Валянцінаўна, Ракецкая Вера Уладзіміраўна, Сержант Альбіна Станіславаўна.

Супрацоўнікі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” падрыхтавалі віртуальнае падарожжа па бібліятэкам раёна, ветэраны змаглі пабачыць як з цягам часу змяніліся і бібліятэкі, і бібліятэчная справа. Таццяна Смаленская, супрацоўніца аддзела па рабоце з дзецьмі райбібліятэкі і Мая Місюль, супрацоўніца гарадскога філіяла № 1 праспявалі песні. Бібліятэкар Шылавіцкай сельскай бібліятэкі Калініна Елена прачытала лірычныя і жыццёвасцвярджальныя вершы. На ўрачыстасць завітала Вольга Аляксандраўна Шляпо, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, якая павіншавала жанчын са святам і выказала словы павагі.

Свята было напоўнена добрымі словамі, светлымі успамінамі і шчырымі пажаданнямі. Спадзяёмся, што нашы жанчыны, нашы ветэраны адпачылі душой, набраліся станоўчых эмоцый, атрымалі зарад энергіі і бадзёрасці за кубкам кавы і гарбаты.

Изображение 038

Изображение 047

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий