У 2027 годзе круглыя даты з моманту сваёй першай публіцацыі адзначаць многія творы беларускіх пісьменнікаў. Юбілеі – гэта не проста фармальная нагода ўзгадаць мінулае, але і магчымасць яшчэ раз асэнсаваць нашу літаратурную спадчыну і па-новаму адкрыць для сябе творы, якія вытрымалі выпрабаваннне часам.
Мы прадстаўляем вашай увазе спіс беларускіх кніг-юбіляраў 2027 года.
510 гадоў з часу выхаду ў свет кнігі «Псалтыр» Францыска Скарыны (1517)
115 гадоў паэме «Сон на кургане» Янкі Купалы (1912)
105 гадоў зборніку вершаў «Спадчына» Янкі Купалы (1922)
105 гадоў зборніку паэзіі «Завіруха» і паэме «Босыя на вогнішчы» Міхася Чарота (1922)
100 гадоў аповесці «У глыбі Палесся» (другой кнізе трылогіі «На ростанях») Якуба Коласа (1927)
100 гадоў паэме «Магіла льва» Янкі Купалы (1927)
100 гадоў аповесці «Чалавек ідзе» Янкі Маўра (1927)
95 гадоў раману «Бацькаўшчына» Кузьмы Чорнага (1932)
95 гадоў аповесці «Адшчапенец» Якуба Коласа (1932)
95 гадоў зборніку вершаў «Па песню, па сонца!..» Аркадзя Куляшова (1932)
95 гадоў раману «Вязьмо» Міхася Зарэцкага (1932)
90 гадоў аповесці «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» Міхася Лынькова (1937)
90 гадоў аповесці «Міколка-паравоз» Міхася Лынькова (1937)
90 гадоў зборніку вершаў «Журавінавы цвет» Максіма Танка (1937)
85 гадоў зборніку вершаў «Адпомсцім» Якуба Коласа (1942)
85 гадоў зборніку вершаў «Беларускім партызанам» Янкі Купалы (1942)
80 гадоў паэме «Рыбакова хата» Якуба Коласа (1947)
75 гадоў раману «Мінскі напрамак» Івана Мележа (1952)
70 гадоў зборніку вершаў «След бліскавіцы» Максіма Танка (1957)
65 гадоў раману «Людзі на балоце» Івана Мележа (1962)
65 гадоў аповесці «Трэцяя ракета», «Здрада» Васіля Быкава (1962)
65 гадоў раману «Сасна пры дарозе» Івана Навуменкі (1962)
65 гадоў зборніку вершаў «Мой хлеб надзённы» Максіма Танка (1962)
65 гадоў раману «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») Уладзіміра Караткевіча (1962)
60 гадоў аповесці «Жоўтая акацыя» Уладзіміра Дубоўкі (1967)
55 гадоў раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Уладзіміра Караткевіча (1972)
55 гадоў паэме «Далёка да акіяна» Аркадзя Куляшова (1972)
55 гадоў раману «Плач перапёлкі» Івана Чыгрынава (1972)
50 гадоў зборніку «Акраец хлеба» Янкі Брыля (1977)
50 гадоў кнізе для дзяцей «Прыгоды Бульбобаў» Паўла Місько (1977)
50 гадоў раману «Апраўданне крыві» Івана Чыгрынава (1977)
50 гадоў нарысу «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча (1977)
45 гадоў аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава (1982)
40 гадоў аповесці «Апошняя пастараль» Алеся Адамовіча (1987)
40 гадоў раману «Кар’ер» Васіля Быкава (1987)
40 гадоў раману «Меч князя Вячкі» Леаніда Дайнекі (1987)

23 октября, 2026
villib 
Опубликовано в рубрике 


























