21 кастрычніка ў Вязынскай сельскай інтаграванай бібліятэцы для вучняў 1-га класа Вязынскай сярэдняй школы адбылася экскурсія-знаёмства «Падарожжа ў кніжны дом».
Падчас мерапрыемства бібліятэкар Бабарыка А.І. пазнаёміла дзяцей з паняццямі «чытальная зала», «абанемент», «кніжны фонд», а таксама з правіламі паводзін у бібліятэцы і правіламі карыстання кнігай. Вучням растлумачылі, як запісацца ў бібліятэку, як правільна выбраць кнігі і чаму важна вяртаць іх своечасова. Удзельнікі даведаліся пра беражлівыя адносіны да кніг. Затым першакласнікі адправіліся ў літаратурную вандроўку «Куды ні пойдзеш – цуды знойдзеш», прысвечаную творчасці дзіцячага пісьменніка Івана Андрэевіча Муравейкі.
Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна. Дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, і ўсе выказалі жаданне стаць пастаяннымі чытачамі бібліятэкі.

21 октября, 2026
villib 




Опубликовано в рубрике 


























