Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

У каго веды – у таго сіла

15 верасня ў Даўгінаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў урок пазакласнага чытання пад назвай «У каго веды – у таго сіла» для вучняў 2-га класа Даўгінаўскай сярэдняй школы імя У.І. Слабодчыкава. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня бібліятэк Беларусі, які штогод адзначаецца 15 верасня.

Сустрэча пачалася з гутаркі пра значэнне бібліятэк у жыцці чалавека. Дзеці даведаліся пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, яе багацце і ролю ў захаванні культурнай спадчыны. Асаблівую цікавасць выклікаў дзіцячы часопіс  «Вясёлка»: кожны вучань атрымаў нумар выдання і з задавальненнем прачытаў уголас верш або невялікі ўрывак. Потым удзельнікі ўзяліся за працу з энцыклапедыямі: ім было прапанавана заданне – знайсці цікавы факт пра жывёл і птушак. Юныя чытачы з азартам шукалі незвычайныя звесткі і дзяліліся імі адно з адным.

Напрыканцы вучні разам з бібліятэкарам Лісіцай І.П. абмеркавалі прыказку «У каго веды – у таго сіла» і зрабілі выснову: веды – гэта наша сапраўдная сіла, а бібліятэка – дом, дзе гэтая сіла нараджаецца і расце.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий