Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Край свой родны абыйду, скарбы розныя знайду…

8 ліпеня, у самы час цвіцення ліп, бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У. запрасіла выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера «Непаседы» Чурлёнскай сярэдняй школы на знаёмства з лекавымі травамі пад назвай «Край свой родны абыйду, скарбы розныя знайду».

Ужо 11 гадоў Марына Уладзіміраўна традыцыйна праводзіць сустрэчы, прысвечаныя лекавым травам,  і сёлетні год не стаў выключэннем. Праўда, гэтым разам праграма была крыху падкарэктавана: бібліятэкар загадзя сама сабрала зёлкі і прынесла іх у бібліятэку. Дзеці з цікавасцю разглядалі квяцістыя букеты, слухалі назвы раслін і даведваліся, ад якіх хвароб яны дапамагаюць.

Напрыканцы сустрэчы кожны атрымаў па букеціку зёлак, каб дома пачаставаць бацькоў духмянай гарбатай. Такія мерапрыемствы не толькі вучаць любові да роднай зямлі, але і дапамагаюць перадаць з пакалення ў пакаленне каштоўныя веды аб прыродных скарбах, якія растуць побач з намі.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий