Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Жанчыны ў гісторыі Беларусі

25 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося паседжанне гуртка «Родную мову люблю», які дзейнічае на базе ДУ «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Спачатку кіраўнік гуртка Міхась Міхалевіч задаў даволі няпростую задачку – перакласці на беларускую мову слоўцы «ежевика», «подсолнечник», «дюйм», «дюжина». Перакладалі таксама словы з беларускай мовы на рускую. Успомнілі творчасць выбітнага беларускага пісьменніка, народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна,  якому 24 лютага споўніўся б 91 год.

Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі гуртоўцаў у гістарычную вандроўку «Беларускія жанчыны – яркія лёсы». Расповяд ішоў пра жыццёвы лёс княгіні Анастасіі Слуцкай, «нясвіжскай Сапфо» – Францішкі Уршулі Радзівіл, першай лекаркі-славянкі Саламеі Русецкай, Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий