11 студзеня ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшлі калядныя варожбы. Існавала вялікае мноства варожб: на манетах, бабах, цыбулі і яйках, на воску, каве і гарбаце, заручальных пярсцёнках і каралях. І нават на патэльнях і запалках. У калядныя дні ўсё ішло ўваход. У большасці выпадкаў варажба на Каляды была лепшым спосабам весела правесці час. Дзяўчаты і хлопцы з задавальненям сабраліся ў бібліятэцы, каб паваражыць на будучыню. Гадалі з петухом і з сабачкам, лічылі паленцы. Крэатыўна і весела правялі час. Не трэба ставіцца да такіх варожб занадта сур’ёзна. Зрэшты, занадта легкадумна таксама. Прадказанні, якія вы атрымаеце пад час Каляд цалкам здольныя дапамагчы зазірнуць у сябе і сумленна адказаць на пытанне, пра што вы хвалюецеся і марыце. І – хто ведае? – нават зразумець, чым сэрца супакоіцца.