15 верасня ў сценах ДУА “Любанская сярэдняя школа” адбылася выязная культурна-асветніцкая праграма “Падарожжа ў свет кнігі, беларускага слова і краязнаўства”, якая праходзіла ў рамках III раённага літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова”. Арганізатарамі праграмы сталі Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік, ДУ “Вілейскі карязнаўчы музей”, Вілейскі цэнтр эстэтычнага выхавання, настаяцель Царквы ў гонар Сабора Беларускіх Святых протаіерэй Ігар Дражын. Навучэнцы даведаліся пра новыя выставы бібліятэкі, паўдзельнічалі ў краязнаўчай віктарыне, пачулі вершы беларускіх пісьменнікаў аб роднай зямлі, роднай мове, а таксама цікавы гістарычны расповяд пра пісьменніка Ігнація Ходзьку.
Фестываль “Светлае слова” завітаў у Любань
17 сентября, 2021 villib