Летнія канікулы складаюць значную частку вольнага часу дзяцей. Пажарная бяспека з’яўляецца адным з самых актуальных пытанняў. Таму ў летнім аздараўленчым лагеры « Юныя краязнаўцы», які працуе ў Залескім НПК, 14 чэрвеня прайшоў своеасаблівы дзень пажарнай бяспекі для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 11 гадоў.
Школу наведаў супрацоўнік МНС в.Карпавічы Баран А.А., які правёў з дзецьмі гутарку аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, аб першасных сродках пажаратушэння, паўтарыў з дзецьмі нумары выкліку экстраных службаў. Вельмі важна замацаваць у дзяцей веды ў галіне пажарнай бяспекі, навучыць хутка ацэньваць небяспечную сітуацыю і прымаць аптымальнае рашэнне для яе пераадолення, папярэдзіць жарты з выклікам па тэлефоне пажарных, успомніць правілы пажарнай бяспекі для таго, каб агонь быў толькі карысным сябрам, а не ворагам. У Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы дзеці з цікавасцю паглядзелі відэаролікі па тэме.