Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Асновы бяспекі ў бібліятэцы

Летнія канікулы складаюць значную частку вольнага часу дзяцей. Пажарная бяспека з’яўляецца адным з самых актуальных пытанняў. Таму ў летнім аздараўленчым лагеры « Юныя краязнаўцы», які працуе ў Залескім НПК, 14 чэрвеня прайшоў своеасаблівы дзень пажарнай бяспекі для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 11 гадоў.EJKEY-3jlrc

Школу наведаў супрацоўнік МНС в.Карпавічы Баран А.А., які правёў з дзецьмі гутарку аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, аб першасных сродках пажаратушэння, паўтарыў з дзецьмі нумары выкліку экстраных службаў. Вельмі важна замацаваць у дзяцей веды ў галіне пажарнай бяспекі, навучыць хутка ацэньваць небяспечную сітуацыю і прымаць аптымальнае рашэнне для яе пераадолення, папярэдзіць жарты з выклікам па тэлефоне пажарных, успомніць правілы пажарнай бяспекі для таго, каб агонь быў толькі карысным сябрам, а не ворагам. У Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы дзеці з цікавасцю паглядзелі відэаролікі па тэме.

listovki_06

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий