16 лютага ў рамках Міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Сябруем з Законам!” у Людвіноўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшло творчае асарці ”Дзеці маюць права”, арганізаванае сумесна з кіраўніцай гуртка «Мальберт» Людвіноўскага сельскага дома культуры Калінінай М.М.
Спачатку вучні 3-4-х класаў паўдзельнічалі ў конкурсе размалёвак па прававых ведах. Потым паслухалі інфармацыю аб правах дзіцяці, падрыхтаваную бібліятэкарам Ніжнік Г.І.
Вучні сярэдніх класаў, удзельнікі бібліятэчнага гуртка “Цудоўная кніга” спачатку пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай 25-годдзю Канстытуцыі Беларусі. А потым з захапленнем прынялі ўдзел у мультымедыйнай прававой гульні «Мы и закон».
Мэтай мерапрыемства было давесці да свядомасці навучэнцаў думку пра тое, што міжнародныя дакументы аб правах дзіцяці разглядаюцца не з пазіцыі супрацьпастаўлення іх правам дарослых, а як неад’емная частка правоў чалавека, якія звязаны з яго абавязкамі, вучаць будаваць свае адносіны з людзьмі на аснове ўзаемаразумення і ўзаемапавагі.