III РАЁННЫ ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «СВЕТЛАЕ СЛОВА»
Віншуем удзельнікаў І і ІІ этапаў конкурсу III раённага літаратурна-музычнага фестывалю «СВЕТЛАЕ СЛОВА»!
ІІ этап конкурсу адбудзецца на сцэне ДУК «Вілейскі Палац культуры». У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй інфармацыя аб даце і часе правядзення заключнага конкурсу мастацкага чытання і гала-канцэрта з удзелам пераможцаў конкурсу, членаў журы будзе даслана дадаткова.
Журы конкурса:
Вінярскі Алег Аляксандравіч – старшыня журы, акцёр і рэжысёр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь,
Члены журы:
Карнаухава Ірына Аляксандраўна – кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Мінскага абласнога Цэнтра народнай творчасці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Скарынкін Андрэй Уладзіміравіч- паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», уладальнік медаля Ф.Скарыны
Цітовіч Валянціна Пятроўна- актрыса, рэжысёр, аўтар шматлікіх дабрачынных праектаў па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў, заснавальніца дабрачыннага гісторыка-культурнага фонда «Крокі» памяці ахвяр Першай сусветнай вайны
Фралова Іна Мікалаеўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі»