Ткацтва ў Беларусі вядома з глыбокай старажытнасці, пра гэта сведчаць археалагічныя знаходкі. У Гродне, Полацку, Мінску пры раскопках былі знойдзеныя чаўнакі і іншыя дэталі ткацкіх станкоў. Пражу для тканін рабілі з лёну, воўны, пянькі. І палатно ткалася на станках – «кроснах» у залежнасці ад прызначэння: тонкае карункавае – для намітак і кашуль, грубейшае – для верхняга адзення або інтэр’ераў (абрусаў, пакрывалаў, ручнікоў). У наш час захаваліся традыцыйныя цэнтры народнага ткацтва, якія працягваюць развіваць мясцовыя традыцыі. На Вілейшчыне традыцыі беларускага ткацкага майстэрства захоўвае і перадае моладзі бібліятэкар 2 катэгорыі Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Марына Уладзіміраўна Пашкевіч.
Читать полностью >>>