4 сакавіка адбылося віншаванне з Міжнародным жаночым днём ветэранаў, якія прысвяцілі сябе бібліятэчнай справе. Бібліятэкары – гэта людзі, якіх лёс выпрабоўвае на прафесійную прыгоднасць. Таму можна ім пазайздросціць, яны дзесяцігоддзі зберагалі адданасць прафесіі, нягледзячы на шматлікія нязручнасці работы ў бібліятэцы. Як дзіўна і непрадказальна часам складваюцца чалавечыя лёсы! Да сваёй жыццёвай мэты чалавек прыходзіць рознымі шляхамі. Матывам выбару прафесіі бібліятэкара паслужыла любоў да кнігі, магчымасць аказваць чытачам дапамогу ў пошуку інфармацыі. Бібліятэкар – увасабленне культуры, духоўнай прыгажосці і ведаў. Менавіта так можна ахарыктарызаваць тых, хто сваё прызначэнне бачылі ў тым, каб выхаваць чытача, для якога кніга будзе вечным спадарожнікам па жыцці. Читать полностью >>>
Архивы рубрики ‘Мероприятия’
“Тут прапісана сэрца маё”, віншаванне ветэранаў бібліятэчнай справы з 8 сакавіка


Проект “Добрые книги”, встреча с Т. Дашкевич


В рамках проекта “Добрые книги” ко Дню православной книги 10 марта на базе городского филиала №1 прошла встреча с певицей, композитором, автором песен, писателем и поэтом – Татьяной Дашкевич.
На встрече присутствовали юные читатели детской библиотеки с Вилейской гимназии №1 «Логос», учащиеся 6-8 классов, учащиеся ГУО “Вилейская специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с тяжелыми нарушениями речи” 4-5 классов. Татьяна Дашкевич познакомила ребят со своими произведениями. Ребята активно принимали участие в диалоге, высказывали свои предложения, давали ответы на вопросы писательницы. Присутствующим были представлены 2 клипа, в одном из них была снята дочь писательницы. Очень душевно Татьяна играла на гитаре и исполняла свои песни. Понравилась детям песня по мотивам сказки Х. К. Андерсена «Дикие лебеди», где автором слов и музыки является она сама. В игровой форме произошло знакомство с её книгой «Денежный мешок». Встреча прошла в тёплой и душевной обстановке.
Літаратурная гасцёўня «Дамінанта душы» сустрэча з ветэранамі Афганскай вайны


26 лютага 2016 года на базе Гарадскога філіяла №1 адбылося паседжанне літаратурнай гасцёўні “Дамінанта душы” пры Вілейскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пад кіраўніцтвам Антаніны Іванаўны Гарчаковай. Тэма паседжання – абмеркаванне твора “Цынкавыя хлопчыкі” Нобелеўскай лаўрэаткі 2015 года па літаратуры Святланы Алексіевіч. На паседжанне былі запрошаны ветэраны, удзельнікі Афганскай вайны Кронда Уладзімір Аляксандравіч і Сакаленка Валерый Васільевіч, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі з прысутнымі, далі сваю ацэнку тым падзеям. Уладзімір Кронда пад гітару праспяваў некалькі песен на ваенную тэматыку. На сустрэчы таксама прысутнічаў член Саюза беларускіх пісьменнікаў Цанунін Уладзімір Іосіфавіч, які прачытаў свае вершы і праспяваў свае песні. Бібліятэкар Святлана Мялешка распавяла біяграфію Святланы Аляксіевіч, а таксама пазнаёміла з шэрагам твораў пісьменніцы.
Літаратурная вечарына “Чалавек вялікай душы і таленту”


29 студзеня 2016 года Крывасельская СБ і клуб правялі літаратурную вечарыну “Чалавек вялікай душы і таленту” (І. Шамякін), на якую былі запрошаны чытачы бібліятэкі і вучні 5-9-х класаў. Успаміны Івана Шамякіна агучылі бібліятэкар Крывасельскай СБ Ракецкая Л. М. і загадчыца клуба Шаблыка А. М., гучалі беларускія народныя песні, таксама была праведзена віктарына па творчасці пісьменніка. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка. Гледачам была прадстаўлена кніжная выстава твораў пісьменніка.
Біяграфічны экскурс “Натхненне і майстэрства”


У рамках Года культуры 28 студзеня ў раённай бібліятэцы прайшоў біяграфічны экскурс “Натхненне і майстэрства” да 95 – годдзя з дня нараджэння таленавітага беларускага празаіка Івана Шамякіна. Была падрыхтавана кніжная выстава “Талент на пульсе часу”. Прысутныя даведаліся пра факты з жыцця пісьменніка, побыт і традыцыі ў сям´і, характарыстыку яго як чалавека, бацькі, сябра, грамадзяніна і яшчэ шмат цікавых фактаў з успамінаў яго дачкі Таццяны, апублікаваных ў часопісе “Белая Вежа”. У канцы мерапрыемства быў праведзены абзор твораў майстра пяра.
Прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Багданава – вёска нашага дзяцінства”


22 студзеня ў выставачнай зале імя Н. Сілівановіча прайшла прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Багданава – вёска нашага дзяцінства”, арганізатарамі якой з´яўляліся супрацоўнікі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”. На імпрэзу былі запрошаны землякі паэткі, сябры, прадстаўнікі ўлады, вядомыя людзі Вілейшчыны, вучні і настаўнікі Куранецкай школы, а таксама ўсе жадаючыя, каму неабыякава творчасць К. Дубовік. У адрас паэткі прагучала шмат слоў удзячнасці, шчырасці і дабрыні.
Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі увазе прысутных была арганізавана кніжная выстава-прагляд твораў Клаўдзіі Іванаўны “Мовай сэрца”. На фоне слайд-паказу з гісторыяй вёскі Багданава пазнаёміла старэйшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнага музея Вольга Коласава. Сустрэча прайшла ў дабразычлівай, цёплай абстаноўцы.