Архивы рубрики ‘Ресурсы’
Вілейскі раён у друку (краязнаўчы бібліяграфічны паказальнік за 2015 год)
14 марта, 2016
villib
Паказальнік дапаможа глыбей вывучыць родны край. З яго дапамогай бібліятэкары змогуць прасачыць за навінкамі краязнаўчай літаратуры і папаўняць ёю краязнаўчыя фонды бібліятэк.
У бібліяграфічны паказальнік уключаны артыкулы з перыядычных выданняў. Матэрыялы размешчаны ў сістэматычным парадку, унутры раздзелаў – у хранала-гічным парадку. Апісанне артыкулаў з невыразнымі загалоўкамі раскрываецца.
У паказальнік “Вілейскі раён у друку” уключаны матэрыялы, надрукаваныя ў 2015 годзе.
Выдаецца адзін раз у год.
Залатая галерэя культуры
11 февраля, 2016
villib У рамках Года культуры ў зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі дзейнічае кніжная выстава “Залатая галерэя культуры”. Выстава ўключае такія раздзелы як “Бібліятэка – храм душы” аб бібліятэчнай дзейнасці, “Вілейка літаратурная”, “Духоўная культура чалавека”, “Музейная справа”, “Музычная творчасць”, “Тэатральнае мастацтва” Читать полностью >>>
Аўтограф на памяць
9 февраля, 2016
villib У фондзе нашай бібліятэкі маюцца кнігі з аўтографамі – гэта наш гонар.
Аддзел па рабоце з дзецьмі раеннай бібліятэкі прапануе вам акунуцца ў свет аўтара. Аўтограф перадае пачуцці, думкі і ўражанні аўтара, якія ен перажываў працуючы над кнігай. Аўтограф на кнізе гэта своеасаблівая гісторыя. Хто ведае, можа калі-небудь менавіта гэты асобнік кнігі стане неацэнным або рарытэтным. А вы, прачытаўшы такую кнігу, дакранецеся да яе гісторыі, ці нават пакінеце свой след. Читать полностью >>>


Опубликовано в рубрике




































