«Жива моя душа. Пока ещё взыскует Чистоты…» Гэтыя радкі з верша іераманаха Рамана прагучалі ў мінулую нядзелю са сцэны ерхаўскага дома культуры. Ды і не толькі яны. Пра Веру, Чысціню ва ўсіх праяўленнях гаварылася многа, бо ў гэты дзень у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі тут ладзілася вечарына “Дарогай душы да Храма”.
Падобныя мерапрыемствы духоўнага зместу сталі ў нас традыцыйнымі ў час велікоднага посту, які амаль цалкам супадае ў вернікаў дзвюх канфесій.У пачатку праграмы перад прысутнымі выступіў ганаровы госць – настаяцель Храма Святога Духа ў вёсцы Рэчкі іерэй Валянцін Пешко. Ён расказаў пра значэнне і вытокі духоўнага слова. Читать полностью >>>