Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Беларускія кнігі-юбіляры 2026 года

У 2026 годзе свой юбілей адзначаюць шэраг твораў беларускай літаратуры, якія перажылі дзесяцігоддзі, але не страцілі сваёй сілы, актуальнасці і здольнасці зачароўваць чытача. Такія розныя кнігі, але ўсе яны калісьці аказалі важны ўплыў на чалавека, грамадства ці нават цэлую эпоху. Дапамаглі прыняць рашэнне, справіцца з пэўнай праблемай, даведацца нешта новае і проста адцягнуцца ад мітусні будняў…

Давайце ж павіншуем нашых кніжных юбіляраў і пажадаем ім доўгіх гадоў жыцця на паліцах бібліятэк і сярод чытачоў!

430 гадоў вучэбнай кнізе Лаўрэнція Зізанія «Азбука з Лексісам» (1596)

175 гадоў камедыі-оперы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (Ідылія) (1846)

160 гадоў п’есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» (была напісана ў 1866 г.)

135 гадоў кнізе Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» (1891)

105 гадоў кнізе апавяданняў Якуба Коласа «Казкі жыцця» (1921)

100 гадоў зборніку апавяданняў Якуба Коласа «На прасторах жыцця» (1926)

100 гадоў аповесці Максіма Гарэцкага «Ціхая плынь» (1926)

100 гадоў аповесці Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» (1926)

100 гадоў зборніку апавяданняў Міхася Зарэцкага «Пад сонцам» і аповесці «Голы звер» (1926)

90 гадоў аповесці Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» (1936)

85 гадоў аповесці Кузьмы Чорнага «Насцечка» (1941)

80 гадоў зборніку паэзіі Петруся Броўкі «У роднай хаце» (1946)

80 гадоў зборніку апавяданняў Івана Мележа «У завіруху» (1946)

80 гадоў зборніку вершаў Васіля Віткі «Поўдзень» (1946)

80 гадоў аповесці Івана Шамякіна «Помста» (1946)

70 гадоў зборніку апавяданняў і аповесцяў Івана Шамякіна «Першае спатканне» (1956)

60 гадоў кнізе прозы Еўдакіі Лось «Пацеркі» (1966)

60 гадоў раману Івана Мележа «Подых навальніцы» (1966)

60 гадоў аповесці Алены Васілевіч «Расці, Ганька» (1966)

55 гадоў аповесці Васіля Быкава «Абеліск» (1971)

55 гадоў аповесці Алеся Адамовіча «Хатынская аповесць» (1971)

50 гадоў зборніку апавяданняў і аповесцяў Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (1976)

50 гадоў зборніку апавяданняў Васіля Хомчанкі «Паклон» (1976)

45 гадоў аповесці Васіля Хомчанкі «Я прынёс вам радасць» (1981)

40 гадоў раману Георгія Марчука «Кветкі правінцыі» (1986)

30 гадоў аповесці Васіля Быкава «Пакахай мяне, салдацік» (1996)

30 гадоў зборніку прозы Віктара Карамазава «Галуба» (1996)

30 гадоў раману Івана Чыгрынава «Не ўсе мы згінем» (1996)

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий