20 лістапада ДУ «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» наведала бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі Камінская Т.Т., дзе правяла для выхаванцаў цэнтра хвілінку беларускай культуры пад назвай «Скарб зямлі беларускай».
Мерапрыемства было прысвечана знакамітым землякам як далёкіх часоў, так і сучаснасці. Удзельнікі сустрэчы з цікавасцю слухалі апавяданне пра людзей, якія ўнеслі бясцэнны ўклад у гісторыю і культуру нашай краіны. У гутарцы прагучалі імёны асветнікаў (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага) і класікаў беларускай літаратуры (Якуба Коласа, Янкі Купалы).
Апавяданне бібліятэкара суправаджалася паказам фотаздымкаў помнікаў архітэктуры, а таксама ілюстрацый вырабаў народнай творчасці з кніжных выданняў. Асаблівую цікавасць выклікаў аповед пра вытворчасць і карыстанне славутых слуцкіх паясоў, якія з’яўляюцца сапраўдным сімвалам майстэрства і раскошы.
Такія сустрэчы спрыяюць папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, абуджэнню цікавасці да гісторыі роднага краю і выхоўваюць пачуццё гонару за яго багатую культуру.

21 ноября, 2025
villib 
Опубликовано в рубрике 


























