
У Дзень бібліятэк Беларусі, 15 верасня, філіял «Даўгінаўская сельская інтэграваная бібліятэка» наведалі вучні 3-га класа ДУА «Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І. Слабодчыкава», каб прыняць удзел у ўроку пазакласнага чытання на цікавую тэму: «Навука не мучыць, а жыць вучыць».
Пачаўся ўрок з самых шчырых пажаданняў. Дзеці разам са сваёй настаўніцай цёпла павіншавалі загадчыка філіялам Лісіцу І.П. з яе прафесійным святам і ўручылі прыгожыя кветкі і падарункі.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі не толькі з энтузіазмам адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны і адгадвалі загадкі, але і паказалі добрыя веды правілаў паводзін у бібліятэцы. За сваю актыўнасць, кемлівасць і эрудыцыю кожны атрымаў у падарунак ад бібліятэкара не толькі пахвалу, але і прыемны сюрпрыз.
Гэты незвычайны урок, напоўнены цяплом, радасцю адкрыццяў і святочнай атмасферай, напэўна запомніцца ім надоўга!