Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Гадзіна краязнаўчых ведаў «Вялікія адкрыцці пра зямлю бацькоў»

14 жніўня бібліятэкар Нарачанскай сельскай бібліятэкі Алянцэвіч А.В. правяла для юных чытачоў, якія ў летні час адпачываюць у аграгарадку Нарач у сваіх бабуль і дзядуль, гадзіну краязнаўчых ведаў «Вялікія адкрыцці пра зямлю бацькоў».

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі папкі «Нарач і наваколле: гісторыя і сучаснасць, падзеі і людзі». Асабліва іх зацікавілі старыя ўнікальныя фотаздымкі, на якіх можна было разгледзець не толькі сваіх маладых бабуль і дзядуль, але і бацькоў у дзяцінстве. Аўтарам архіва фатаграфій з’яўляецца М.А. Кавалёў, былы дырэктар Нарачанскага сельскага Дома культуры.

Кожны фотаздымак – гэта падзея, месца, людзі. Вось так дзеці, уважліва слухаючы бібліятэкара, адкрывалі цікавыя факты пра малую радзіму сваіх бацькоў.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий