
Гадок за гадком, бы радок за радком, –
Жыццяпіс мой збірае старонкі.
Кім стаў я ўрэшце – мішэнню, стралком? –
Хай скажуць нашчадкі-патомкі.
Сёння сваё 80-годдзе з дня нараджэння адзначае наш зямляк, паэт і педагог Мікола Кутас.
Мікалай Сямёнавіч Кутас нарадзіўся 1 жніўня 1945 года ў вёсцы Дзярэчынцы Стаўбцоўскага раёна. Вучыўся ў Нававёскаўскай сярэдняй школе і школе-інтэрнаце імя Якуба Коласа ў Нясвіжы. Пасля вучобы ў Мінскім педінстытуце накіраванне на працу атрымаў у Вілейскі раён. Займаў пасаду дырэктара Суднікоўскай базавай школы. У 1977 годзе быў выбраны сакратаром партыйнага камітэта партарганізацыі Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Пазней больш дваццаці гадоў узначальваў прафкам у мясцовым калгасе «Абадоўцы». Стала жыве ў Ільі.
Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў: «Перазвоны», «Гадзіннік на ратушы», «Пацеркі зімы», «Кінем сум за плот», «З-пад вясла на Віллі», «Размову з вераснем вяду», «Лістападнымі днямі».
Чытачы і супрацоўнікі нашай бібліятэкі сардэчна віншуюць Мікалая Сямёнавіча з 80-гадовым юбілеем і зычаць яму моцнага здароўя на доўгія гады, дабрабыту, творчага плёну і новых прыхільнікаў яго літаратурнай творчасці! Няхай вашая творчая спадчына жыве ў сэрцах чытачоў, натхняючы новыя пакаленні!