Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Свята вёскі Малькевічы

19 ліпеня бібліятэкар Людвіноўскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Андрыеўская Ж.Я. сумесна з заведуючым філіялам «Ерхаўскі сельскі клуб» Юркевіч М.А. арганізавалі і правялі для мясцовых жыхароў і гасцей, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі, свята вёскі Малькевічы «Люблю цябе, мой родны край!».

Святочная праграма дала магчымасць у гэты дзень ушанаваць юбіляраў, старажылаў і самых маленькіх жыхароў вёскі і пажадаць ім здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця. Падчас святкавання гучалі душэўныя песні і пранікнёныя вершы, якія стваралі цудоўны святочны настрой. Мерапрыемства падаравала ўсім прысутным шмат радасных момантаў і станоўчых эмоцый.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий