Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

На Купала душа спявала!

Кожны год у ноч з 6 на 7 ліпеня беларусы адзначаюць Купалле. Ні адно беларускае свята не суправаджаецца такой вялікай колькасцю чароўных паданняў і легенд. І менавіта ў Беларусі захавалася большасць купальскіх традыцый, а свята заўсёды адзначаецца з размахам.

6 ліпеня святкавалі Купалле і ў аграгарадку Лыцавічы. Так, бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У. сумесна з супрацоўнікамі філіяла «Лыцавіцкі сельскі Дом культуры» арганізавалі для жыхароў аграгарадка святочна-забаўляльную праграму «На Купала душа спявала!». У ходзе свята ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення свята Івана Купала, успомнілі пра традыцыі і абрады гэтага дня, адгадвалі загадкі пра расліны і актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і гульнях.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий