Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Урок павагі «Ведай і шануй сваю сімволіку»

У рамках праекта «Bookstream» 13 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік» прайшоў урок павагі «Ведай і шануй сваю сімволіку», прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Падчас мерапрыемства навучэнцы ДУ «Вілейскі дзяржаўны каледж» прагледзелі дакументальны фільм «Сімвалы Беларусі», з якога даведаліся пра гісторыю сімвалаў нашай дзяржавы. Бібліятэкар Місюль М.М. расказала пра шляхі станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі, пра тое, якія заканадаўчыя дакументы ляжаць у аснове іх зацвярджэння. Яна таксама нагадала прысутным, што азначаюць колеры сцяга і які ўзор быў пакладзены ў аснову арнаменту, і расказала, якое сімвалічнае значэнне маюць дэталі герба. З мэтай замацавання атрыманых ведаў былі праведзены тэматычная віктарына  «У краіне «Сімволіка» і тэст «Выберы правільны адказ».

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий