
7 мая ў філіяле «Даўгінаўская сельская інтэграваная бібліятэка» для выхаванцаў дзіцячага сада адбылася літаратурная віктарына «У гасцях у казачніка», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння сучаснага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага – пісьменніка, чыя творчасць і жыццё з’яўляюцца сапраўдным дасягненнем і скарбам беларускай літаратуры.
Спачатку загадчык філіяла Лісіца І.П. пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй Уладзіміра Ліпскага, расказала пра цікавы творчы і жыццёвы шлях пісьменніка, цяжкае пасляваеннае дзяцінства, а таксама пра яго любоў і павагу да роднага краю. Юныя чытачы з задавальненнем палісталі старонкі дзіцячага часопіса «Вясёлка», галоўным рэдактарам якога доўгі час з’яўляўся Уладзімір Ліпскі, а потым паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, дзе прадэманстравалі выдатныя веды беларускіх казак.