June

Tuesday

3

2025

Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Праз пакуты Асвенціма

27 студзеня 1945 г. савецкія войскі вызвалілі лагер смерці Аўшвіц – найбуйнейшы нацысцкі лагер знішчэння ў гады Другой сусветнай вайны. Лагер быў створаны ў 1940 г. каля горада Асвенціма ў Польшчы, у 1941 – 1942 гг. пашыраны, ператварыўшыся ў фабрыку смерці, якая складалася з 3 лагераў: Аўшвіц І, Аўшвіц ІІ Біркенаў (польск. Бжэзінка) і Аўшвіц ІІІ Манавіцы, а таксама 39 філіялаў і дапаможных лагераў.

За гады вайны нацысты знішчылі і спалілі ў чатырох крэматорыях лагера каля 1,5 мільёна чалавек амаль з усіх краін Еўропы і акупаваных тэрыторый Савецкага Саюза. 1,1 мільёна загінуўшых былі яўрэямі. Вязнямі лагера з’яўляліся грамадзяне 27 нацыянальнасцей. Сярод іх былі беларусы: удзельнікі антыфашысцкага падполля, сем’і партызан, савецкія ваеннапалонныя. У лістападзе 1942 г. – маі 1944 г. у Аўшвіц было вывезена каля 5700 вязняў з турмаў Гродна, Мінска і Віцебска.

Сярод вязняў Аўшвіца лічылася і былая жыхарка пасёлка Партызанскі Пыцько Ніна Рыгораўна, ураджэнка Віцебшчыны, якая дажыла да вызвалення і вярнулася дадому, пражыла ў пасёлку да апошніх дзён і працавала на шклозаводзе “Залессе”. Аб страшных днях у няволі напамінаў на руцэ № 61637.

27 студзеня Партызанскую сельскую інтэграваную бібліятэку наведалі вучні 5 класа ДУА “Залеская сярэдняя школа Вілейскага раёна”, дзе азнаёміліся з матэрыяламі выставы “Праз пакуты Асвенціма”, прысвечанай да 80-годдзя вызвалення вязняў Асвенціма. Дзеці даведаліся пра жахлівасць і злачыннасць нямецка-фашысцкага рэжыму, існаванне нацысцкіх лагераў смерці ў гады Другой сусветнай вайны і ўсвядомілі, праз якія нечалавечыя выпрабаванні прайшлі ахвяры фашысцкіх лагераў смерці.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий

Generic selectors
Только точные совпадения
Искать в заголовке
Искать в содержании

Больше результатов...