Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта напярэдадні гэтай даты, 15 лютага, бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” Камінская Т.Т. і Міна С.М. наведалі ДУ “Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, дзе сустрэліся з яго выхаванцамі.
“Дзівосны свет роднай мовы” – пад такой назвай прайшла пазнавальная гадзіна, на якой прагучалі прозвішчы беларускіх пісьменнікаў, чые творы знаёмы далёка за межамі Беларусі. Не забыліся і пра нашых пісьменнікаў-землякоў. Іх кнігі таксама былі прадстаўлены ўвазе слухачоў. Выхаванцы цэнтра з зацікаўленасцю слухалі бібліятэкараў, адказвалі на іх пытанні, дзяліліся сваімі меркаваннямі пра пачутае. Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы. Вялікае мноства літаратуры на роднай мове, яе разнастайнасць і непаўторнасць заўсёды дазваляе знайсці “ключык” да сэрцаў чытачоў.