Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Гадзіна смутку  “Нам памяці звоняць званы…”

             5 ліпеня чытачы Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі наведалі дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”.  Вялікае ўражанне аказала наведванне музея на тэрыторыі комплекса. Тут, у аднапавярховым будынку аформлены шэсць залаў, якія паэтапна знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй буйных ваенных канфліктаў і трагедыяй мірнага насельніцтва ў іх: “Дрэва гісторыі”, “Пачатак вайны”, “Акупацыя”, “Спаленыя вёскі” і інш. Уразіў і цэнтральны элемент экспазіцыі – “крывавы ручай”, які сімвалізуе ўсіх ахвяр агрэсіі ў Беларусі.

Матэрыялы, прадстаўленыя ў экспазіцыях, і цікавы змястоўны аповед экскурсавода  аказалі моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на ўсіх удзельнікаў паездкі.

На сімвалічных Могілках вёсак  і нашы  спаленыя Боркі і Любча. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі на магілы вёсак Любча і Боркі і ўшанавалі памяць загінулых жыхароў. Вялікая ўдзячнасць стваральнікам усяго комплекса і музея, бо помніць гісторыю трэба нашым дзецям і ўнукам.  Без мінулага няма будучыні. Полымя Хатыні  напамінае  аб свяшчэнным абавязку – берагчы мір і спакой на роднай зямлі, не дапусціць паўтарэння жахаў вайны.

Гэты помнік застанецца вечным і незабываемым сімвалам смутку.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий