24 мая ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы чытачы знаёміліся с творчай спадчынай у рамках праекта “Кросны”. У Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і цяпер. Ткацтва – гэта найстаражытнае рамяство, гісторыя якога пачынаецца з перыяду першабытнаабшчыннага ладу і суправаджае чалавецтва на ўсіх этапах развіцця. Народнае ткацтва – бяздонная крыніца культурна-гістарычных звестак. Што ні ўзор – то сімвал. Усе іх не пералічыць, але кожны ўзор мае сваё прызначэнне і назву. Яны могуць сімвалізаваць дабро і прыгажосць, даваць надзею і сілы, выказваць гонар за чалавека і яго працу, увасабляць любоў і павагу да сваіх продкаў і роднай зямлі. Дзеці с задавальненнем пазнаёміліся с сакрэтамі ткацтва.