18 мая ў Ільянскай сельскай інгэграванай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі Галіны Іванаўны Майхерскай “Тут крынічка мая, тут бацькоўскі выток…”(Вітаўцы – Гісторыка- краязнаўчыя матэрыялы). Удзел у сустрэчы з вучнямі 4 класа таксама прынялі Кутас М.С. і Кутас Г. В.
Галіна Іванаўна шчодра дзеліцца з усімі дапытлівымі, неабыякавымі да гісторыі свайго краю і малой радзімы людзьмі карыснай, рэдкай і каштоўнай інфармацыяй. Выданне падобнай кнігі было сапраўднай марай краязнаўцы. І дакрануцца да яе змаглі ўсе, хто сабраўся ў бібліятэцы на прэзентацыю кнігі.