Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Ведаць і помніць

11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ва ўсім свеце сёння ўспамінаюць тых, хто стаў ахвярамі нацызму.
У нашым калектыве амаль сорак гадоў адпрацавала ветэран працы малалетні вязень Мароз Лілія Іванаўна. З гэтай нагоды мы наведалі яе.
Нарадзілася Лілія Іванаўна 1 верасня 1941 года ў вёсцы Кузьмічы на Мядзельшчыне. Ёй было ўсяго 8 месяцаў, калі ў студзені 1942 года вёску занялі немцы, арыштавалі і расстралялі яе бацькоў. Маленькую Лілю і яе трохгадовую сястру Зою прытулілі сваякі. І дзяўчынкі апынуліся ў розных сем’ях. Сям’ю дзядзькі Мацвея, у якой расла маленькая Ліля, пагналі на працу ў Германію.

У 1945 годзе сям’я дзядзькі вярнулася дадому на Мядзельшчыну, але родная вёска была спалена. Жылі ў зямлянцы. Галадалі, цётка нават была вымушана жабраваць, ды і здароўе пасля нямеччыны было слабае, часта даймалі хваробы, якія і звялі яе ў магілу.
А Ліля змагла вывучыцца. Пасля школы закончыла тэхнікум, працавала бібліятэкарам. Праз некаторы час выйшла замуж, пераехала ў Вілейку і прадоўжыла сваю працоўную дзейнасць у Вілейскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сітэме.
За добрасумленную шматгадовую працу Лілія Іванаўна Мароз узнагароджана медалём “Ветэран працы”.

На фотаздымку: старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святоха Н.А. і старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Гуліцкая Я.П. у гасцях у Ліліі Іванаўны Мароз.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий