Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Як на Маслянай нядзелі мы бліночкаў захацелі

Масленіца — адно з самых вясёлых і шумных свят беларусаў. У ім перапляліся і зімовыя, і вясновыя абрады, песні, гульні, карагоды. Перш чым сустракаць вясну, нашы продкі спачатку ладзілі провады зімы. І адпаведныя абрады расцягваліся на тыдзень, які называлі Масленічным або Сырным. 25 лютага бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла да сябе аднавяскоўцаў прыняць удзел у абрадавай дзет провадаў зімы “Масленица хороша, широка её душа”.

Была арганізавана цікавая конкурсная праграма. Удзельнікі спявалі прыпеўкі, танцавалі, вадзілі карагоды, пяклі бліны і дранікі.  Хлопцы і дзяўчаты паказвалі сваю моц і спрыт у спаборніцтвах. А напрыканцы свята спалілі чучала Зімы, каб хутчэй прыйшла вясна. Уражанне аб Масленіцы нікога не пакінула раўнадушным. Святочны настрой быў ва ўсіх. Насычаная праграма дазволіла гасцям акунуцца ў атмасферу сапраўднага свята, зарадзіла энергіяй, запалам і пакінула незабыўныя ўражанні.

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий